Беларусы перайшлі на таджыцкую схему выжывання


Фота на застаўцы Polytika.ru

У 2017-м беларусы знялі з рахункаў больш за $ 1 млрд. За апошняе дзесяцігоддзе гэта другое, і самае значнае падзенне аб’ёмаў валютных дэпазітаў.

«Тутэйшыя тэарэтыкі прачыталі ў кніжках, што людзі так робяць, бо разбэсціліся і не хочуць спажыванне скарачаць, запасы выдаткоўваюць. У такім разе грамадзяне «заныкалі» мільярдаў дзесяць долараў наяўнымі. Не, думаю, усё значна прасцей: ідзем таджыцкім шляхам. Пакуль тут усё паціху марнее, многія зарабляюць за мяжою і да сем’яў заробкі цягнуць», – распавядае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

А тое, што эканоміка ў заняпадзе, відавочна ўсім, акрамя дзяржаўных агітатараў, якія бадзёра заяўляюць, што «пачаўся некаторы спад пад’ёму негатыўных тэндэнцый». На якія паказнікі эканомікі сапраўды варта звяртаць увагу, каб зразумець, якія ў нас шанцы – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: