Беларусы набралі крэдытаў на рэкордную суму. Бяднеем ці багацеем?


Паводле статыстыкі Нацбанку, пабіты рэкорд па суме спажывецкіх крэдытаў (на пакупкі), якія беларусы ўзялі ў банках. Гэта – амаль 3 мільярды рублёў.

Фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб кажа, што беларусы актыўна бяруць крэдыты зусім не ад беднасці, як можна падумаць, а наадварот. Бо выраслі ў сярэднім заробкі.

Але ці не патрапяць тыя, хто набраў крэдытаў, у пастку, як гэта ўжо было, калі здарыўся крызіс – і зарплаты рэзка змізарнелі? Парады аналітыка наконт крэдытаў і ўкладання ў модныя апошнім часам крыптавалюты – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Вадзімам Іосубам.