Асабісты капітал Беларусы маюць «па 500» – і незадаволеныя


Калі падлічыць валавы нацыянальны даход беларусаў, то атрымоўваецца больш 5 тысяч долараў на чалавека за год.

«Слухайце, але гэта ж 30 тысяч рублёў на сям’ю за год! То муж і жонка павінны больш за тысячу ў месяц кожны зарабляць. Павінны і зарабляюць. Некаторыя. Многа-многа. Бо капіталізм», – аналізуе дадзеныя эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Зарабляе беларус 500 долараў ці не – шчаслівым ён сабе не надта адчувае. Пра гэта сведчыць даследаванне ААН. Месца Беларусі па шчасці 73-е са 156-ці ўлічаных. Самыя шчаслівыя людзі жывуць у Фінляндыі, а самыя няшчасныя – у Бурундзі.

Магчыма, шчасце звязана з тым, што ў Нарвегіі сярэдні прыбытак на сям’ю – 52 тысячы долараў. А ў Беларусі – 15. І гэта калі верыць афіцыйнай статыстыцы.

Ці ёсць рэйтынгі, у якіх Беларусь на першым месцы? Эканаміст Міхал Залескі высвятляе ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Як пасля выбуху: дзяржава дала сацыяльнае жытло
  • Замежнікі баяцца, што Лукашэнка пасадзіць іх у турму
  • Менчукі аддаюць увесь заробак на жытло

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары