Intermarium Беларусы і габрэі: што насамрэч адбылося?


Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.

Так склалася ў нашым шматнацыянальным рэгіёне, што адным з гарантаваных спосабаў узняць тэмпературу сяброўскай размовы ёсць габрэйская тэма.

Гісторыя Беларусі непарыўна звязаная з габрэямі, якія здаўна жылі на нашых землях. Але што мы сёння ведаем пра супольнае мінулае і асабліва пра ўзаемаадносіны ў апошнія стагоддзі? У Савецкім Саюзе беларусы не мелі свабоды не толькі гістарычных даследаванняў, але і кантакту з вонкавым светам. У пасляваенны час будаваліся ўжо іншыя па зместу ўзаемаадносіны.

Сёння складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая, а іх месца ў беларускай гісторыі надалей нявызначанае. А тое, што мы ведаем, шчыльна прасякнутае ідэалагічнымі ўстаноўкамі і палітычнымі метамі розных зацікаўленых бакоў.

Чытайце таксама >>> 8 прэзідэнтаў і прэм’ераў Ізраілю паходзілі з Беларусі. Але ніколі яе не ўзгадвалі. Чаму?

З 1933 да 1945 года нацысцкі і савецкі рэжымы знішчылі каля 14 млн чалавек. Адольф Гітлер планаваў не толькі знішчыць габрэяў, але і ліквідаваць Польшчу і Савецкі Саюз як дзяржаўныя ўтварэнні, знішчыць іх эліту і забіць дзясяткі мільёнаў украінцаў, палякаў, беларусаў і расейцаў. У сваю чаргу, Савецкі Саюз у 1930-я гады быў адзінай дзяржавай у Еўропе, якая практыкавала палітыку масавых забойстваў – праз голад, расстрэлы і лагеры.

Другая сусветная вайна цалкам справядліва прымусіла нас глядзець на масавыя забойствы ХХ ст. толькі як на трагедыю габрэйскага народу, толькі як на гісторыю габрэяў. Але нельга забываць, што гэта была жахлівая старонка і беларускай гісторыі.

Беларуска-габрэйскія адносіны – гэта гісторыя цудоўных прыкладаў сяброўства і адкрытасці, стагоддзяў суіснавання, але таксама гісторыя праблем, напружанасці, цярпення і пераследу.

Госці ў студыі:

  • Тамара Вяршыцкая – беларуская краязнаўца, стваральніца і куратарка музею габрэйскага супраціву ў Навагрудку
  • Эва Рагалеўска (Ewa Rogalewska) – доктар гуманітарных навук, працаўніца Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы
  • Альвідас Нікжантайціс (Alvydas Nikžentaitis) – доктар гістарычных навук, працаўнік Інстытуту гісторыі Літоўскай Рэспублікі
  • Леанід Смілавіцкі – кіраўнік праекту «Гісторыя габрэяў у Беларусі» Цэнтру дыяспары пры Універсітэце ў Тэль-Авіве
  • Аляксандр Пашкевіч – шэф-рэдактар часопісу «ARCHE».
Глядзі таксама
Каментары