Беларускія ўлады ўзяліся за бяспеку еўрапейскіх краінаў


Свету, загразламу ў канфліктах, трэба было б звярнуцца да досведу беларускай мадэлі. Натхнёны Менскімі дамоўленасцямі Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей прапанаваў Захаду пераняць самае перадавое заканадаўства Беларусі і досвед КДБ.Аднак «варожы Гасдэп» і «загніваючая Гейропа» супраць.Заходнія лідары вырашаюць сарваць міратворчыя перамовы.Агенты пад прыкрыццём, у кавярні «Крумкач», атрымліваюць сакрэтнае заданне перашкодзіць святочнаму хапуну беларускіх чэкістаў і сапсаваць рэпрэсіўнае натхненне супрацоўнікаў КДБ.Нялёгкай справе агентаў заходняй выведкі ў Беларусі пагадзіўся дапамагчы госць праграмы – Уладзімір Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі.