Беларускія камуністы: Ёсць два народы – мы і ў Драздах


Што пагражае ўладзе Лукашэнкі ў 100-гадовы юбілей «кастрычніцкай рэвалюцыі»?

«Нізы ўжо не хочуць, а вярхі шмат што могуць», – так апісвае цяперашнюю сітуацыю на 100-годзе «Кастрычніцкай рэвалюцыі» сябра партыі «Справядлівы свет» (былой камуністычнай) Павел Катаржэўскі.

«Фінансавая дапамога сістэме працягваецца, а вялізны рэпрэсіўны апарат працуе як гадзіннік», – кажа госць перадачы «Размова дня».

Але, як ён прагназуе, калапс і перамены настануць натуральным чынам і хутка, без супраціву ўладных асобаў.

Чаму правыя і левыя ў Беларусі разам супраць рэжыму Лукашэнкі, яго праціўнікаў болей, чым прыхільнікаў, але зрабіць яны нічога не могуць?

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чаго хочуць былыя камуністы, як дзяржава абслугоўвае інтарэсы буржуазіі і ўзмацняе «антыдармаедскім» дэкрэтам эксплуатацыю найміцкай працы – у поўным выданні «Размовы дня» з Уладзімірам Мацкевічам.