Беларускія футбалісты «забіваюць»... на Радзіму?


Брак патрыятызму – адна з прычын апошніх паразаў зборнай Беларусі па футболе (0:1 ад Люксембургу і разгрому 0:4 ад Швецыі). Але наколькі істотная?

«…Я задаю пытанне, калі маладыя хлопцы апранаюць футболку зборнай, правакуючы, прашу, каб выразілі сваю рэакцыю з гэтай нагоды. І апошнім часам усё часцей чую, што ніякай рэакцыі..»., – кажа вядомы футбольны агент Валерый Ісаеў.

«Я сам на сітуацыю ў нашай краіне стаў глядзець па-іншаму пасля падзеяў ва Украіне. Дагэтуль я нармальна ставіўся да Расеі… Таму і папракаць хлопцаў за тое, што яны не выказваюцца па сітуацыі, складана», – разважае Ісаеў.

На чым палягае матывацыя футбалістаў? Грошы? «Іх абʼядноўвае перадусім любоў да гэтага віду спорту. Што тычыцца патрыятызму. Надпісы на майках па-беларуску і сімволіка – гэта ніяк не ініцыятыва футбалістаў, а менеджараў клубаў. Ёсць хлопцы, той самы Віталь Радыёнаў, Мікалай Януш, якія ведаюць гісторыю краіны, маюць і выказваюць сваю пазіцыю. Але праз тое, што адбываецца ў нашай краіне, і праз асаблівасці нашага характару матывацыя беларускіх гульцоў адрозніваецца ад матывацыі хлопцаў з іншых краінаў«, – зазначае Ісаеў.

Што дасць змена кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футболу? Колькі плацяць гульцам зборнай? Ці слушна адмяніць дзяржфінансаванне клубаў, каб існавалі самі, як «Крумкачы»? Чаму жабруюць футбольныя школы, а юных талентаў па-ранейшаму экіпіруюць самі бацькі?

Пра гэта – глядзіце ў поўным выданні «Размова дня» Святланы Калінкінай.