Беларускія фестывалі ў восеньскім выданні Belsat Music Live


Рэдакцыя «Belsat Music Live» наведала самыя адметныя беларускія фэсты гэтага лета, патусавалася на сцэне, у фан-зоне і за кулісамі, пагутарыла з зорнымі гасцямі ды гледачамі, каб найбольш поўна і яскрава перадаць беларускае музычнае жыццё.

«Басовішча», «Viva Braslav», «Рок за баброў», «Mirum Festival», творчы вечар Міхалка на хутары Шаблі – усе галоўныя цікавінкі фестывальнага лета глядзіце ў прэм’ерным выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна.