Беларускі Шагал Марціновіча


«Я даведалася пра творчасць Шагала, пра беларускіх мастакоў, як складаўся іх лёс, пра лёс цяперашніх беларускіх мастакоў, якія не выязджаюць за мяжу, але ўжо знакамітыя», – распавядае польская паэтка Аліна Лясота. Кніга Віктара Марціновіча больш нагадвае мастацкую літаратуру, чымся навуковую працу. Дзяніс Кучынскі, прэзідэнт Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ: «Ты чытаеш экспрэсію аўтара, бачыш у ёй драму, разумееш гэтую драму праз прызму Беларусі, праз тое, што адбылося ў Беларусі».

Шагал нярэдка ўспрымаецца як расейскі і французскі мастак. У беларускім асяроддзі шырокая зацікаўленасць творцам з’явілася ў апошнія гады.Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца: «Гэта яшчэ адзін крок да вяртання Шагала ў беларускі кантэкст».Кніга выйшла ў выдавецтве ЕГУ. Сігнальны наклад хутка разышоўся, бліжэйшым часам з’явяцца яшчэ і ілюстраваныя выданні. Кнігу «Радзіма: Марк Шагал у Віцебску» можна будзе набыць у бібліятэцы ЕГУ.Іншыя тэмы: «Крок» Строцава – прэзентацыя новай кнігі паэта. Як захаваць вернасць сабе і сумясціць моду, неабходнасць зарабіць і вольную творчасць? Адказы шукае новы дакументальна-музычны фільм «Унутранае».Ганна Русінава, Вольга Гардзейчык, «Белсат»