Беларускі кіберспорт – будучыня новага пакалення! Для каго, за колькі і навошта?


Свет змяняецца проста фантастычна хутка. Яшчэ зусім нядаўна камп’ютарныя гульні былі ўсяго толькі віртуальнай забаўкай, а сёння кіберспартовец – гэта прафесія з вялізнымі ганарарамі і вельмі часта вышэйшая адукацыя тут не патрабуецца. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Кіберспорт, або Дагуляцца да добрага жыцця».

Госць студыі «Прыват» – кіраўнік Беларускай федэрацыі кіберспорту Дзяніс Богуш.

  • Як трапіць у кіберспорт і колькі там зарабляюць?
  • З якога ўзросту можна стаць кіберспартсменам?
  • Як жывуць прафесійныя кіберспартоўцы? Ці праўда, што маюць прыватных псіхолагаў і масажыстаў?
  • І чым небяспечныя заняткі кіберспортам для маладых людзей і дзяцей?
  • Кіберспартоўцы з якіх краінаў самыя моцныя і ці ў лідарах беларусы?
  • Ці праўда, што спаборніцтвы па кіберспорце могуць увайсці ў праграму Алімпійскіх гульняў?
  • Што самае галоўнае для перспектыўнага кіберспартоўцы?

Госць адкажа на нязручныя пытанні Валярыны, у тым ліку пра тое, чаму ягоны сын займаецца хакеем, дачка – танцамі і ён мае час і жаданне вырасціць адукаваных дарослых людзей, якія ў шэсць гадоў могуць прачытаць тэкст на ангельскай і ўсталяваць скайп бабулі, знаходзячыся на адлегласці, але чаму не гадуе сваіх дзяцей для кіберспорту?

Таксама ў выданні:

Каментатар кіберспартовага турніру FCDB CUP’17 Раман Палозка, трэнер кіберспартовай каманды «hellraisers» Іван Шаўцоў і кіберспартовец Алі Рыза Айгюн патлумачаць, што такое турніры па кіберспорце. «Прыват» пабываў на такіх спаборніцтвах у Менску.

Кіберспартовец Кірыл Цароў распавядзе, як складаюцца кар’еры паспяховых беларускіх кіберспартоўцаў.

Псіхолаг Аляксей Бачароў зверне ўвагу на тое, чым шкодныя і чым карысныя кампʼютарныя гульні? І якія небяспекі тоіць захапленне моладдзю кіберспортам?

Ці справядлівыя перасцярогі і хваляванні бацькоў за лёс дзяцей, што не хочуць атрымліваць адукацыю, а суткамі сядзяць у кампʼютарных гульнях у надзеі зарабіць і рэалізавацца ў гэтым? Чаму падлеткі, гаворачы іхным слэнгам, «забіваюць» на школу праз захапленне камп’ютарнымі гульнямі?

Як перажываюць кіберспартоўцы свае паразы?

А ці завісаеце ў камп’ютарныя гульні вы? Дзеля чаго? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.