Беларускі генерал Цыпрыян Кандратовіч


БНР з 200-тысячнаю нацыянальнаю арміяй? Саюзніца Антанты і Польшчы? Французскія гарматы і танкі, амерыканскія самалёты?

Падумайце, як бы змянілася нашая гісторыя, калі б генералу Цыпрыяну Кандратовічу ўдалося зарганізаваць войска і абараніць незалежнасць БНР, як ён планаваў?

Сёння царскі генерал, які прайшоў 4 вайны і свядома стаў беларусам, несправядліва забыты. Аляксандр Краўцэвіч вяртае імя генерала.