Беларуская паліцыя: рэформа па ўкраінскім прыкладзе?


Даследнік рэформы ўкраінскай паліцыі Віктар Шаленчанка кажа, што там рэформа закранула пакуль што толькі ніз праваахоўных органаў – ДАІ і патрульна-паставую службу. Але затое дастаткова радыкальна – у асноўным туды прыйшлі новыя людзі з самых розных прафесіяў.

Што праўда, не абышлося без памылак. Пасля трох месяцаў навучання навабранцы дрэнна валодалі юрыдычнай базай, а праз малы досвед кіравання аўтамабілямі за першы год рэформы было разбіта 300 паліцэйскіх машын, пераважна па віне праваахоўнікаў.

Разам з тым істотна вырас узровень даверу насельніцтва да паліцыі, у тым ліку таму, што тая перастала браць хабар.

Шаленчанка лічыць, што ў акурат прыклад Украіны з павольнай рэформай пасуе Беларусі больш, чымсьці маментальная комплексная рэформа ў Грузіі.

Але чаму ўкраінцы вераць у рэформу паліцыі, калі вярхоў яна не тычацца да сёння? І як падштурхнуць рэформу праваахоўных органаў у Беларусі, бо пчолы супраць мёду змагацца ж не будуць – то бок, рэфармавацца самі міліцыянты?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».