Беларускі свет Беларуская мова ў школе і садку – не праблема. У Польшчы


Распавядаем пра Беларускі дом у Варшаве, Музею малое бацькаўшчыны ў Студзіводах, Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускае мовы ў Гайнаўцы ды беластоцкі польска-беларускі садок.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Польшча хоча збудаваць плот на мяжы з Беларуссю ды Украінай

Афрыканская чума свіней у Беларусі з’явілася ў 2013 годзе. Праз год разам з дзікамі з нашае краіны перавандравала ўва ўсходнюю Польшчу.

Вяскоўцы ды прадпрымальнікі вымушаныя былі перапыніць гадоўлю жывёлы. Сёння беларускі бок сцвярджае, што афрыканскае чумы свіней у Беларусі ўжо няма. Чарговыя выпадкі захворвання дзікоў адзначылі нядаўна ў цэнтральнай ды паўночнай Польшчы. Міністэрства сельскае гаспадаркі краіны звярнулася ў Сейм з прапановаю збудаваць на мяжы плот, каб адгарадзіцца ад дзікае жывёлы з Беларусі ды Украіны.

У студыі «Беларускага свету» мастак і прыроднік Віктар Кабац з Гайнаўкі распавядае пра тое, што можа здарыцца з Белавежскаю пушчаю пасля стаўлення плоту.

Хто атрымлівае творчую стыпендыю ў Польшчы

Ілюстрацыі да кнігі польскага пісьменніка Яна Бжэхвы, супольныя канцэрты з польскімі музыкамі ды запіс дыску. Гэта толькі некаторыя планы стыпендыятаў праграмы «Ґаўдэ Палёнья» польскага міністэрства культуры – Лізаветы Лянкевіч і Сяргея Доўгушава, якія ўжо працуюць над сваймі праектамі.

Каментары