Асабісты капітал Беларуская мова ў бізнесе: колькі выдаткаў і колькі прыбытку?


Кампанія «Абібокі» займалася гуртавым гандлем прыкормам для рыбалкі, а сёлета запусціла вытворчасць свайго прыкорму. Пярэдні бок упакоўкі аформілі па-беларуску і па-ангельску, адваротны – на чатырох мовах. Нават назву стваральнікі звязалі з беларускаю моваю: «Вабік».

Часта можна пачуць, што выкарыстанне беларускай мовы на пакунку вядзе да дадатковых выдаткаў. Але досвед кампаніі адваротны. Пераклад зрабілі бясплатна. Больш за тое, дзякуючы беларускай мове тавар атрымаў дадатковую рэкламу, бо трапіў у сацыяльныя сеткі.

Іншыя вытворцы кажуць, што, калі памер пакунку дазваляе змясціць тэксты на некалькіх мовах, то складанасцяў няма. А калі тавар малога памеру, як шакаладны батончык, на абгортцы змесціцца інфармацыя толькі на адной мове. Таму, калі тавар ідзе на экспарт, трэба рабіць розныя партыі на розных мовах, шукаць дадатковыя складскія плошчы для захоўвання.

Беларускай мовы ў крамах надзвычай мала. Часцей за ўсё вытворцы выкарыстоўваюць толькі беларускія назвы, пакідаючы ўвесь астатні тэкст на расейскай мове. Аргументы вытворцаў пра немэтазгоднасць перакладу шмат хто лічыць не абгрунтаванымі.

А тут праграма «Асабісты капітал» цалкам:

 

Каментары