Беларуская мова спусташае сямейны бюджэт


Iна Мудрасенка выхоўвае дзяцей на роднай мове. Жанчына заўважае, што для беларускамоўных сямей выдаткi на выхаванне i адукацыю ледзь не ўтрая перавышаюць аналагiчныя ў расейскамоўных.

Каб зарганiзаваць ранiшнiк, свята, трэба ўкласцi не толькi грошы, але i час. Часта даводзіцца друкаваць не існуючыя матэрыялы. А каб дзецi маглi глядзець улюбёныя мульцiкi па-беларуску, бацькам прыходзiцца збіраць грошы на агучку.

«Можна б было ў садок аддаць за 3 рублі за заняткі, а мы ходзім за 10. І гэта яшчэ пакуль не пачалася школа, там бацькі збіраюць грошы на друк дыдактычных матэрыялаў. Баюся падумаць, што давядзецца шукаць лагапеда беларускамоўнага!», – кажа спадарыня Іна.

А вось Аксана Акуневiч, мацi траix дзетак, ужо ведае, як складана i дорага даць дзецям добрую адукацыю. Яе дачка Рагнеда ходзiць у прыватную школу, якая абыходзiцца сям’i ў $ 600. Там не ўсе заняткі праходзяць па-беларуску. Бо знайсці школу з якасным навучаннем ды яшчэ і цалкам па-беларуску не ўдалося.

Колькi каштуе гадаванне дзiцяці ў Беларусi, на чым даводзіцца эканомiць бацькам i чаму беларусы не могуць дазволіць сабе беларускую мову, глядзiце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: