Унікальная беларуская рыбалка


Сёлета, на вялікай бард-рыбалцы, удалося 5000 гасцей з 10 краінаў. Арганізатары абʼядналі свята бардаўскай музыкі, з рыбацкімі спаборніцтвамі. Таксама адбыўся фестываль лазні, турнір па пляжным валейболе і рамесныя майстар-класы.

Галоўнае, як кажуць аўтары, што на гэтым свяце склалася атмасфера лёгкасці і сямейнай добразычлівасці.

«Ёсць чалавек Віктар Байрак з Адэсы. Мы на фестывалі ў Славутычы ва Украіне сталі прыязджаць не з гітарамі, а з вудзіламі на рыбалку. Пасля гэтага нас не сталі туды запрашаць! Мы зразумелі, калі такая справа трэба рабіць свой фестываль», – распавядае Вячаслаў Клімовіч, аўтар ідэі «бард-рыбалкі».

У 2010 годзе ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці – на беразе Чыгірынскага вадасховішча – стартаваў праект «Вялікая бард-рыбалка». Усяго за некалькі гадоў ён ператварыўся ў міжнародную падзею, аналагаў якому няма не толькі ў СНД, але і ў свеце.

У 2013 годзе на фестывалі прыгатавалі самую вялікую вуху ў свеце – амаль 3,2 тысяч літраў – зафіксаваўшы дасягненне ў Кнізе рэкордаў Гінэса.

Фота bobruisk.ru