Гарачы каментар Беларускае танга з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй


https://www.youtube.com/watch?v=aNaT0TQrvZIДзяржаўныя органы мусяць актывізаваць працу дзеля далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэмʼер-міністр Андрэй Кабякоў. Каб дасягнуць мэты, створаць адпаведную працоўную групу з экспертаў і прадстаўнікоў розных міністэрстваў.Урад абяцае, што ўжо найбліжэйшым часам зацвердзяць план дзеянняў, і сёлета пройдуць некалькі раўндаў перамоваў з міжнароднымі партнёрамі. Паводле кіраўніка ўраду, для Беларусі далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі – гэта інструмент для больш глыбокай інтэграцыі ў шматбаковую гандлёвую сістэму. А сяброўства ў СГА дапаможа аптымізаваць вонкавы гандаль і прастымуляваць эканамічны рост.Упершыню пра ўступленне ў арганізацыю ў Беларусі загаварылі ў далёкім 1993-м годзе, але да рэальных крокаў гэтак і не дайшло.

«Справа не ў сяброўстве ў СГА. На постсавецкай прасторы Кыргызстан уступіў адным з першых, а скончылася гэта крызісам. Малдова пасля ўступлення ў гэтую арганізацыю не перажыла прамысловы бум. Для аграрных і сыравінных краінаў СГА будзе выгаднай. Мы ж крыху засядзеліся. Мы не мадэрнізавалі прамысловасць. Як мы будзем з амерыканскімі тэхналогіямі канкураваць? І Лукашэнка разумее, што можа быць яшчэ горш. Ніхто не ў стане падлічыць усе плюсы і мінусы ўступлення Беларусі ў СГА», – зазначыў эканаміст Леанід Заіка у эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары