Беларуска з сяброўкаю танчыць на вазку і скарае свет


Кампанія «Інклюзіўная Беларусь» адкрывае новыя шляхі для самарэалізацыі

У 13-гадовай Соні Праздновай ДЦП, але гэта не перашкаджае ёй займацца танцамі. Дзяўчына са сваёй сяброўкаю ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах і займае там прызавыя месцы. Увесну дзяўчаты збіраюцца на наступны фестываль, але Соні патрэбны новы вазок для танцаў, бо са старога яна ўжо вырасла. Аднак праз матэрыяльныя цяжкасці яго набыццё адкладаюць. Шукаць розныя спосабы для самавыяўлення асобам з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць таксама ініцыятывы ААН, сярод якіх праект «Інклюзіўная Беларусь» — грамадства роўных магчымасцяў.

Працаўнікі фермы нязгодныя кампенсаваць матэрыяльную шкоду, якой яны не рабілі

Увесну жыхары Акцябрскага раёну Гомельскай вобласці знялі відэа пра тое, што адбываецца на жывёлагадоўчай ферме «Падсобнае». Пасля таго як ролік трапіў у сеціва, раённая пракуратура праверыла ферму. Факты безгаспадарлівасці ды жорсткага абыходжання з жывёлаю пацвердзіліся. Аднак штрафы за гэта чамусьці прызначылі шараговым работнікам гаспадаркі, прапанаваўшы выплаціць вялікія сумы. Тым часам заробкі на ферме ледзь дацягваюць да пражыткавага мінімуму. Да таго ж кампенсаваць страты прапанавалі і тым працаўнікам, якія нагул не маюць дачынення да гадоўлі жывёлы.

Мінакі пра абмежаванне правоў асобаў розных сацыяльных групаў

Дыскрымінацыя — гэта негатыўнае стаўленне, перадузятасць, гвалт, несправядлівасць і пазбаўленне правоў асобаў з прычыны іхнае прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы. Мы запыталі мінакоў на вуліцах сталіцы, ці актуальны гэты панятак у нашай краіне.

У большасці выпадкаў забарона здымаць відэа не падмацаваная законам

Усё больш беларусаў вядуць уласныя відэаблогі, дзе распавядаюць пра самыя разнастайныя бакі жыцця. Часам блогерам даводзіцца сутыкацца з забаронаю здымаць. А што паводле закону можна здымаць у нашай краіне, не атрымліваючы на гэта адмысловага дазволу? У сюжэце разглядаем спрэчныя выпадкі — напрыклад, у адміністрацыі Савецкага раёну сталіцы, на Менскім аўтамабільным заводзе і ў адным з гандлёвых цэнтраў. Варта ведаць, што здымаць можна ўсё, што не забараняе закон.

Карэспандэнты «Маю права» разам з маладымі маці спрабавалі знайсці месца, каб перапавіць дзіця

Паводле афіцыйных звестак пазалетась у Беларусі нарадзілася больш за 119 тысяч дзяцей. З іх 22 з паловаю тысячы — у Менску. Папярэднія падлікі сведчаць, што гэты дэмаграфічны паказнік за 2016 год будзе вышэйшым. Нашыя гераіні пагадзіліся паўдзельнічаць у эксперыменце праграмы. У святочныя дні мы разам з імі шукалі ў грамадскіх месцах сталіцы пакоі для маці ды дзіцяці.