Беларуска працуе дэпутаткаю ў Бельгіі


Прапануем пазнаёміцца з беларускаю, якая займае пасаду дэпутаткі гарадскога парламенту ў Антвэрпэне.

Нарадзінка Салігорску, яна пераехала ў Бельгію ў 1990-я. І ўжо шэсць гадоў спалучае дэпутацкія абавязкі з працаю ў міжнароднай грамадскай арганізацыі.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Шпацыр па адрасах БНР у Празе

Прага была важным цэнтрам беларускага палітычнага жыцця ў замежжы ў першай палове ХХ ст. У 1923 годзе сюды пераехаў Прэзідыум Беларускае народнае рэспублікі. Альшанскія могілкі чэшскае сталіцы сталі месцам спачыну двух Прэзідэнтаў Рады БНР – Пётры Крычэўскага і Васіля Захаркі.

Праская беларуская суполка «Скарына» даглядае магілы, аплочвае арэнду і двойчы на год ладзіць тут нацыянальныя ўрачыстасці. На шпацыр беларускімі мясцінамі памяці ў чэскай сталіцы нас запрашае сябра суполкі, першы намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык.

Як працаваць на карысць Беларусі за мяжою

Алесь Адамковіч – з Вільні. Ён лічыць, што і жывучы ў іншай краіне, можна любіць Беларусь і шмат што для яе рабіць.

Ужо шмат гадоў Алесь Адамковіч даследуе супольную спадчыну Літвы ды Беларусі, папулярызуе беларускую культуру, піша кнігі, прысвечаныя беларусам Віленшчыны.