Гарачы каментар Беларусі патрэбныя радыкальныя рэформы з элементам шокавай тэрапіі


Пра страх уладаў перад рэформамі ў «Гарачым каментары» разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.Сяргей Падсасонны: Сацыяльная дзяржава і тое, што мы маем сёння ў Беларусі, выклікаюць кагнітыўны дысананс.Аляксандр Класкоўскі: І раней у Беларусі была ўмоўна сацыяльная дзяржава. Гэта ў Скандынавіі або Нямеччыне найперш ёсць моцная рынкавая эканоміка, і за кошт яе здабыткаў можна падтрымліваць іншыя, больш уразлівыя, слаі насельніцтва.У Беларусі ж высокапрадукцыйнай рынкавай эканомікі ніколі не было, але рэжым быў здольны пэўны час даваць ільготы і зніжкі за кошт вялікіх расейскіх датацыяў.Усё гэта было даволі фальшыва: «палову за камунальныя паслугі», якую нібы плацілі беларусы, рэкампенсавалі прадпрыемствы праз перакрыжаванае субсідаванне. Беларусы мусілі больш плаціць за іншыя тавары. Была нейкая ілюзія. Цяпер на падтрыманне ілюзіі няма грошай – пачынаецца банальная абдзіралаўка.Беларусы хіба даўно не жывуць ілюзіяй, асабліва калі ідуць у краму. Чаму тады маўчаць?Не тое, што зусім маўчаць. Хутчэй, бурчаць пераважна на кухнях. Ніякага піетэту перад уладай ужо даўно няма.Глядзіце поўную размову з Аляксандрам Класкоўскім у відэа.

Каментары