Беларусаў, якія падтрымліваюць смяротнае пакаранне, менее


Сёння стала вядома пра першы выкананы сёлета ў нашай краіне смяротны прысуд. Расстрэл жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова, прызнанага вінаватым у жорсткім забойстве знаёмай дзяўчыны, праваабаронцам пацвердзілі яго сваякі. Пра тое, чаму пытанне смяротнага пакарання нельга вырашаць шляхам рэферэндуму, у «Гарачым каментары» разважае праваабаронца Андрэй Палуда.Мы не можам казаць пра дакладныя лічбы расстраляных у нашай краіне. Мы можам казаць толькі пра лічбы асуджаных. На жаль, разам з суверэнітэтам Беларусь у спадчыну атрымала таксама людзей, асуджаных да смяротнага пакарання, якія былі асуджаныя ў розных рэспубліках Савецкага Саюзу, але этапіраваныя для выканання прысуду ў нашую краіну.

З 1962 года, напрыклад, з Літвы людзей для растрэлу прывозілі ў Менск. Таму казаць пра канкрэтную лічбу, колькі людзей у нас было расстраляна, пакуль не выпадае, бо дастаткова сурʼёзнай застаецца заслона сакрэтнасці вакол гэтай тэмы.

Мне падаецца, што і сённяшняе заканадаўства таксама дасталася нам у спадчыну ад СССР: як у тыя часы, часы НКУС, не казалі пра колькасць людзей, асуджаных да смяротнага пакарання, не паказвалі месца іх пахавання, сама працэдура выканання была сакрэтнай – гэтак засталося і да сёння.Колькасць людзей, якія выступаюць за смяротнае пакаранне, у нас змяншаецца. У Беларусі ўпершыню колькасць людзей, якія выступаюць за адмену смяротнага пакарання, перавысіла колькасць людзей, якія выступаюць за ягонае падтрыманне, пасля выбуху ў менскім метро.

Глядзіце поўную размову Валера Руселіка з Андрэям Палудам

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/pq1UkKeqlX0″][/vc_column][/vc_row]