Беларусам не хапае грошай, бо ядуць зашмат мяса


Палова заробку беларуса ідзе на выжыванне.

Паводле сусветнай статыстыкі, на ежу людзі трацяць у сярэднім 25 % даходаў. Мы ж аддаем на прадукты 50 % заробку.

«Прычына таму – неэфектыўная арганізацыя нашага сацыяльнага і гаспадарчага жыцця. Праяўляецца розніца ў эфектыўнасці не толькі ў выдатках сем’яў на простае выжыванне, але і ў якасці тага, што людзі спажываюць», – аналізуе эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Вось, напрыклад, кожны беларус з’ядае каля 80 кг мяса на год. А жыхар Еўразвязу – усяго каля 65 кг. Падавалася б, мы лепш жывем, бо купляем болей мяса. Але гэта той выпадак, кал болей – не значыць лепей.

«Калі нехта зарабляе недастаткова, то замест натуральных прадуктаў вышэйшай якасці пачынае набываць прадукты ніжэйшай якасці альбо іхныя замяняльнікі, сурагаты. Так што праблема тут у спажыванні гэтак званых мясапрадуктаў», – даводзіць Міхал Залескі.

А вось гародніны ды садавіны мы ўжываем меней. Ад таго і маем меншую працягласць жыцця ды якасць тога жыцця. Як яшчэ прадукты ўплываюць на дабрабыт – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: