Форум (ток-шоу) Беларускі прызвычаіліся гандляваць сваёй прыгажосцю. Гэта нармальна?


Захапленне вонкаваю прыгажосцю жаночага цела – адзін са складнікаў эстэтыкі сусветнага выяўленчага мастацтва, агульнай эстэтычнай культуры чалавецтва. Але наш век і тут знайшоў што сапсаваць.

З аднаго боку, рознага кшталту камерцыйныя – а ў Беларусі і дзяржаўныя – структуры зрабілі з гэтага нейкую пахабную індустрыю конкурсаў прыгажосці, што нагадваюць сярэднявечныя базары сексуальных нявольніц. З іншага боку, пашыраецца і ўзмацняецца хваля абурэння жаночых арганізацыяў ды супольнасці з нагоды гендарнага шавінізму, што пануе ў рэкламе, медыях, побыце.

Прыгажосць жаночага цела як аб’ект візуалізацыі даўно зрабілася таварам, але гэткая агідная з’ява не выклікае аніякіх рэакцыяў у беларускім грамадстве. Такім чынам, праблема не адно асабістая, для жанчын, не адно маральна – псіхалагічная, але і сацыяльная.

Каментары