Беларусь-Захад. Жорсткі рэал-палітык ці бізнес без палітыкі?


У «Прасвеце» мы пакажам, як кітайскі цмок узмацняе беларускага зубра, падсумуем беларуска-польскі бізнес форум, ацэнім беларуска-еўрапейскія адносіны ў інтэрв’ю з Пятром Рудкоўскім, а таксама даведаемся, чым наш народ уразіў аўтара кнігі «Колавыя азёры Беларусі». Апошнім будзе наш уласны рэпартаж з Талліну пра тое, як эстонцы стварылі расейскамоўны тэлеканал у супрацьвагу крамлёўскай прапагандзе.

Беларусь на кітайскай мапе свету

Якім будзе новы Кітай пры старым кіраўніку і якое месца займае Беларусь у думках лідара Паднябеснай? Як кітайскі цмок узбройвае беларускага зубр?

Пётр Рудкоўскі: «Захад ужо не вораг для Менску»

Якія дзве невядомыя мусіць улічыць Менск за месяц да саміту «Еўрапейскі звяз – Усходняе Партнёрства», на які запрасілі Аляксандра Лукашэнку? Інтэрв’ю з Пятром Рудкоўскім, акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў. Ён некалькі дзён таму прэзентаваў сваю кнігу пра беларуска-еўрапейскія дачыненні, якая, як кажа сам аўтар, атрымалася досыць кантраверсійная.

Беларусь – Польшчы. Бізнес без палітыкі

Пацяпленне паміж Менскам і Варшавай ідзе ўжо 2 гады, што ў выніку?

Польскі пісьменнік: «Беларусы мусілі схавацца на пэўны час пад зямлю». Інтэрвʼю з Матэўшам Марчэўскім

Не так часта зʼяўляюцца кнігі пра Беларусь, якія пішуць замежнікі. «Колавыя азёры Беларусі» – гэта партрэт нас, беларусаў, які б мы не змаглі намаляваць самыя. Кніга толькі толькі зʼявілася ў польскіх кнігарнях. У нас інтэрвʼю з яе аўтарам Матэўшам Марчэўскім.

Як у Эстоніі змагаюцца з крамлёўскай прапагандай… з дапамогай расейскай мовы

Расейская гібрыдная агрэсія ў Крыме, Данецку і Луганску дала абсалютна нечаканы эфект у Эстоніі. Там стварылі грамадска-прававы тэлеканал ETV+ на расейскай мове, каб эстонцы расейскага паходжання не адчувалі сябе ізаляванымі. Якія вынікі іхнай працы за гэтыя два гады? Рэпартаж з Талліну.