Прыват з Валярынай Куставай Беларус стаў рэйнджэрам у Кеніі, аб’ехаўшы 70 краін


Шмат хто з нас у дзяцінстве зачытваліся кніжкамі пра падарожжы і прыгоды. Для большасці далёкія кантыненты так і засталіся казкамі альбо ўвасобіліся ў банальным турыстычных Егіпце і Турцыі з «усе ўключана». А ёсць тыя, хто кніжныя ўяўленні зрабіў явай. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Ад Нёмна да Ніла, або Калі не сядзіцца ўдома».

Госць у студыі – вандроўнік, атэставаны рэйнджар Нацыянальнага парку Кеніі, афрыкалюб, Сіндбад Мараход – Сяргей Мілюхін.

Ці можна вядзеннем трэвелблогу зарабіць на жыццё і ўласна на падарожжы? Падарожжы могуць стаць уласна працай, прафесіі? Які трэба бюджэт на тое, каб увесь час падарожнічаць? І як гэта адбіваецца на сям’ейных стасунках? У якія куткі Еўропы і Афрыкі абавязкова варта паехаць, каб зачаравацца назаўжды? Якія небяспекі тоіць Афрыка і афрыканцы? І як магчыма размаўляць з ім адной мове, не ведаючы яе?

Таксама глядзіце ў выданні:

  • Надзея Новікава атрымала першую візу ў 52 гады – і адразу авалодала каўчсёрфінгам, букінгам, блаблакарам, аўтаспынам і па першай жа Шэнген візе зладзіла на месяц падарожжа з маленькім заплечнікам!
  • Псіхолаг Таццяна Лазоўская пра тое, якія негатыўныя рэчы прыкрывае часта падарожніцтва.
  • Экскурсавод і культуролаг Антон Астаповіч пра падарожжы па Беларусі і тое, што экзотыку і цікавінкі можна пры жаданні знаходзіць і на Радзіме!

А ў якіх экзатычных мясцінах на Зямлі хацелі б пабываць вы? І што замінае? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары