Каментар «Беларусь шукае новыя рынкі збыту ўжо 15 гадоў». Ярашук пра перапродаж украінскай ялавічыны ў Расею


«Шукалі і ў Афрыцы, і ў Азіі, але да сёння 90 % усёй мясной і малочнай прадукцыі знаходзіць збыт у Расеі», – кажа ў эфіры Аляксандр Ярашук, лідар Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Рассельгаснагляд паведаміў, што будзе кантраляваць беларускія харчы ад мяжы да прылаўкаў. Навошта гэта Расеі?

На вайне як на вайне. Гэта не метафара: ідзе сапраўдная вайна. Не першая, і не апошняя. А магчыма і апошняя – хто яго ведае? Адрозненні цяперашняй сітуацыі ад папярэдніх – у тым, што расейскі бок не хоча саступаць. І, упэўнены, не будзе.

Тыдзень таму ў Мінсельгасхарчы было закрытае паседжанне, дзе прагучала суровае папярэджанне аграпрамысловым комплексам Менскай вобласці, што не павінна быць ніякага рээкспарту ўкраінскай ялавічыны. То бок, нахабна займаліся, займаюцца і хацелі працягваць займацца.

Размову Юліі Лабанавай з Аляксандрам Ярашуком пра спрэчныя моманты паставак мяса і гародніны з Беларусі ў Расею глядзіце ў відэа.

Каментары