Як зброя з Беларусі трапіла ў рукі сірыйскіх паўстанцаў? Расследаванне «Белсату»

Амерыканцы прыязджаюць у Беларусь па супрацьтанкавыя комплексы і гранатамёты – ды веды, як карыстацца гэтай зброяй.

Два гады таму Беларусь зарабіла больш за $ 100 млн, нечакана нарасціўшы экспарт у Балгарыю. Што праўда, беларусы пра гэта нічога не ведалі. Нашая краіна дагэтуль з Балгарыяй зброяй не гандлявала, а інфармацыі аб новых гешэфтах Нацыянальны статыстычны камітэт не падаў.

Cправаздача МЗС Балгарыі аб выкананні дамовы па гандлі зброяй

З 2015 года сірыйскія паўстанцы ваююць з «Ісламскай дзяржавай» і Башарам Асадам з дапамогай беларускай зброі, якая трапляе да іх пры пасярэдніцтве Балгарыі і ЗША.

Паводле Стакгольмскага міжнароднага інстытуту даследавання праблемаў міру SIPRI, у 2015-м Беларусь паставіла ў Балгарыю супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Конкурс» больш як на $ 100 млн. Гэта прыцягнула ўвагу Балканскага цэнтру журналісцкіх расследаваннях, і яны звязаліся з нашым тэлеканалам.

«Ёсць судовыя справы, пацверджаныя справы аб беларускім узбраенні, якое купляў Пентагон і перасылаў у Сірыю», – кажа Лорэнс Марзук з Балканскай сеткі расследавальный журналістыкі.

Балгарыя, буйны вытворца і экспарцёр зброі, вымушаная набываць зброю ў іншых краінах, бо не дае рады самастойна задаволіць попыт на яе.

«Балгарыя не купляе гэтай зброі для ўласнага ўжытку. Гэтае ўзбраенне купляецца Пентагонам, які рээкспартуе яго ў іншыя месцы. Зброю перапакоўваюць у Балгарыі, і яна ідзе партнёрам Пентагону, пераважна ў Сірыі. Часткова – у Афганістан. Балгарскія заводы не даюць рады з замовамі Пентагону, таму зброя дакупаецца ў іншых месцах», – кажа шэф-рэдактар газеты «Биволъ» Атанас Чабанаў.

У афіцыйнай справаздачы міністэрства абароны Балгарыі гаворыцца, што пазалетась гэтая краіна закупіла ў Беларусі 240 антытанкавых ракетніцаў маркі ATGS, вядомую як «Конкурс». Гэтую справаздачу Сафія абнародавала, згодна са сваймі абавязаннямі ў межах міжнароднай дамовай аб гандлі зброяй, якую Менск не падпісваў. Што гэта за зброя?

«Супрацьтанкавы ракетны комплекс ПТРК «Конкурс» гэта – дастаткова стары савецкі ракетны комплекс, але яго выпускалі ледзь не да сярэдзін 90-х гадоў», – кажа вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Апрача Беларусі гэтых мадэляў у Балгарыю пазалетась ніхто не пастаўляў. І ў тым жа годзе практычна тую ж колькасць гэтых самых ракетніцаў у Балгарыі закупілі Злучаныя Штаты і Саудаўская Аравія.

Адмыслоўцы тлумачаць – для ўласных патрэбаў Вашынгтон і Эр-Рыяд гэтых комплексаў закупляць не маглі.

«ЗША не выкарыстоўваюць савецкай зброі дзеля ўласнага ўзбраення, – кажа Лорэнс Марзук. – Саудаўцы – у падобнай сітуацыі. У іх адно з найлепш экіпаваных войскаў у свеце».

Названыя трансакцыі супалі ў часе з новаю праграмаю Вашынгтону дзеля падтрымання сірыйскай апазіцыі. Акурат у 2015-м Пентагон запусціў маштабную праграму ўзбройвання сірыйскай апазіцыі. Гэта стала вядома сёлета дзякуючы міжнароднаму Цэнтру расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP).

«Мы дасталі справаздачы ААН ды іншыя дакументы, якія паказваюць канчатковае прызначэнне ўзбраення. Але яны паказвалі на краіны-пасярэднікі, хаця было відавочна, што Саудаўская Аравія ці Турэччына не зацікаўленыя ў гэтай зброі, сабе яны стараюцца купляць заходнюю зброю. Аналіз маршрутаў грузавых самалётаў і караблёў дазволіў выявіць, што гэта былі маршруты праграмы CIA», – кажа дырэктар OCCRP Дру Саліван.

Прычым, як выявіла згаданае расследаванне, гаворка вядзецца не пра фармаванне дэмакратычных узброеных сілаў Сірыі, як планавалася першапачаткова, а ўзбройванне ўжо дзейных груповак, якія ваююць супраць «Ісламскай дзяржавы».

Рэдактар OCCRP Ілля Лазоўскі кажа, што расследаванне выявіла схему імпарту старой савецкай зброі на $ 2,2 млрд, якую арганізаваў Пентагон – з краінаў Усходняй Еўропы ў Сірыю. Там яна паступае паўстанцам, якія змагаюцца з «Ісламскаю дзяржаваю».

Адмыслоўцы адзначаюць, што танкавы парк «Ісламскай дзяржавы» абмежаваны адзінкамі, якія яны захапілі ў баях. Асноўныя ж танкавыя сілы, для змагання з якімі могуць спатрэбіцца беларускія ПТРК, – у войскаў Башара Асада і расейскага вайсковага кантынгенту.

«Яны гэта не хавалі абсалютна. І гэта абсалютна легальная здзелка. Бо Амерыка ж не пастаўляе зброю ІД. Яны пастаўляюць яе паўстанцам антыасадаўскага накірунку. А паміж Вашынгтонам і Масквой ёсць дамоўленасць не чапаць гэтыя групы», – кажа Аляксандр Алесін.

Улічваючы заблытаныя дачыненні паміж сірыйскімі паўстанцкімі групоўкамі, Вашынгтон мусіць разумець, што частка пастаўленай ім зброі можа ў нейкі момант быць павернутая супраць амерыканцаў ці іхных саюзнікаў. Таму стаіць задача закупляць для паўстанцаў такія ракетныя комплексы, якія б паспяхова знішчалі сірыйскія танкі, але не маглі б нанесці істотнай шкоды арміі ЗША ці іх саюзнікаў. Беларускія «Конкурсы», на думку адмыслоўцаў, – ідэальна для гэтага падыходзяць.

«Для сучасных танкаў – «Абрамсаў», «Леапардаў» – ён ужо неэфектыўны, бо зʼявіліся новыя віды брані, у тым ліку, дынамічная, актыўная. Але ён, у вялікіх колькасцях ёсць у былых савецкіх рэспубліках, у тым ліку, у Беларусі, – кажа Алесін. – А вось у Сірыі тыя танкі, якія маюць старую савецкую браню – «Кантакт 1», «Кантакт 5» – яны, акурат, могуць быць падбітыя».

У 2015 годзе Пентагон праз розных напаўценевых пасярэднікаў завязаў супрацу і з афіцыйным Менскам.

«ЗША вельмі ўхвальна паставілася да гэтага кроку, – дадае Аляксандр Алесін. – У свой час у амбасадзе ЗША яны казалі мне, што гэта ім ім трэба, каб трэнаваць узброеныя сілы паўстанцаў праамерыканскага, гэтак мовіць, кірунку».

Акурат у гэты момант экспарт у Балгарыю беларускіх ракетніцаў і гранатамётаў і выбухнуў.

Што вядома на сёння?

У 2015 годзе, калі Злучаныя Штаты вырашылі перайсці ад рыхтавання ўласных правераных сірыйскіх дэмакратычных войскаў да падтрымання любых груповак, што змагаюцца як з Асадам, гэтак і з «Ісламскаю дзяржаваю», Беларусь пры пасярэдніцтве Балгарыі пачала прадаваць ім супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Конкурс» на дзясяткі мільёнаў долараў штогод.

Два гады таму непацверджаныя чуткі пра гэты гешэфт абнародаваў партал «BuzzFeed». Але дзякуючы супольнаму расследаванню «Белсату» і нашых партнёраў – міжнародных кансорцыумаў журналісцкіх расследаванняў – мы знайшлі дакументальныя пацверджанні гэтаму ў балгарскай урадавай статыстыцы і ў адмыслоўцаў, якім гэта афіцыйна пацвердзілі амерыканскія дыпламаты.

Канчаткова сумневы ў гэтай галіне былі развеяныя дзякуючы сквапнасці аднаго з падраднікаў – кампаніі «Regulus Global», нанятай Пентагонам для набыцця і размеркавання зброі сярод тых груповак сірыйскай апазіцыі, што ваююць з «Ісламскаю дзяржаваю».

«Вучэнні ў Беларусі прызначаныя на чацвер і пятніцу. У вашым распараджэнні – каля васьмі гадзінаў на дзень, будуць вучэбныя комплексы «Конкурс», – пісаў дырэктар гэтай фірмы Ўіл Самэрындайк 25 траўня 2015 года.

Электронны ліст Уіла Самэрындайка з інфамацыяй пра трэнінгі амерыканскіх інструктараў у Беларусі ад 24 траўня 2015 года.

Дасылаючы сваіх інструктараў у Беларусь, Самэрындайк неаднаразова падкрэсліваў сваё патрабавання абсалютнай сакрэтнасці.

«Вельмі-вельмі важна, каб гэтыя хлопцы, калі яны будуць у Балгарыі з аўторка да пятніцы, нікому не казалі, што яны былі ў Беларусі і трэнаваліся на «Конкурсе». Ніхто не ведае, што нашыя хлопцы будуць у Беларусі», – пісаў Самарэндайк 31 траўня 2015-га.

Электронны ліст Уіла Самэрындайка ад 31 траўня 2015 года.

Гэтыя электронныя лісты, імаверна, і засталіся б тайнаю, калі б «Regulus Global» не вырашыла схітраваць. Замест таго, каб набыць новую зброю старых мадэляў, як патрабавала заданне, яны знайшлі балгарскія гранаты, вырабленыя яшчэ ў 80-х.

«У Балгарыі здарыўся выбух адной такой гранаты, загінуў вайсковы інструктар, і ягоная сямʼя падала ў суд на працадаўцу, каб атрымаць кампенсацыю», – кажа Лорэнс Марзук.

Суд вымусіў фірму абнародаваць усе датычныя дакументы.

Копія пазову ў той суд паводле факту гібелі амерыканскага інструктара

Адмыслоўцы не выключаюць, што гэтыя аперацыі могуць і не выклікаць незадавальнення Крамля, як можна было б меркаваць. На думку Аляксандра Алесіна, урад Уладзіміра Пуціна можа быць зацікаўлены не столькі ў перамозе свайго саюзніка Асада, колькі ў як мага даўжэйшым працягу баявых дзеянняў у Сірыі. Бо тамтэйшая вайна замінае пабудове даўно планаванага газаправоду ў Еўропу і, паводле ягонай інфармацыі, адкрывае магчымасці ценявых угодаў для фігураў, набліжаных да расейскага прэзідэнта.

Станіслаў Івашкевіч; фота вокладкі – militaryarms.ru