Беларусь можа стаць ахвярай новай халоднай вайны


Аўстрыйскі канцлер Зэбаст’ян Курц запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Аўстрыю.

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі кажа, што беларуская дыпламатыя ў тым вузкім калідоры магчымасці, які існуюць для Беларусі праз залежнасць ад Масквы, робіць прарывы.

«Калі казаць пра Аўстрыю, я мяркую, гэта доўгачаканая ўзнагарода для Лукашэнкі. Пасля Крыму яго перасталі называць апошнім дыктатарам Еўропы, але акрамя як да Папы Рымскага не было да каго злятаць. Тут – доўгачаканы прарыў у Еўропу».

«Калі праект размяшчэння ў Польшчы на пастаяннай аснове танкавай дывізіі пачне набываць рэальныя абрысы, тады прастора для манеўра Менску можа звузіцца. Бо канфрантацыя паміж Масквой і Захадам узрасце і тады казаць, што Беларусь не з Расеяй супраць Еўропы і не наадварот, не дапаможа. Масква можа сказаць, што хопіць віляць хвастом, давайце, размяшчайце авіябазу, а можа яшчэ і часткі з іскандэрамі. Гэта непажаданая сітуацыя для Беларусі, бо эфемерная нейтральнасць можа сысці на нішто. Беларусь стане ахвярай узрастання міжнароднай напружанасці і халоднай вайны. Дай Бог, каб на не перарасла ў гарачую. Бо ад яе можа застацца толькі радыеактыўны пыл».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»