Форум (ток-шоу) Беларусь – краіна замкаў. І знішчаных помнікаў. Гэта іх чыноўнікі пакажуць турыстам?


Калі паглядзець на мапу архітэктурных помнікаў Беларусі і змены на ёй, то нельга пазбавіцца ад адчування, што трывае нябачная вайна. Быццам нехта знішчае найбольш каштоўныя шэдэўры старажытнай архітэктуры Беларусі: палацы ды святыні, кляштары ды мемарыяльныя фальваркі.

Калі высвятляць карані гэтае з’явы, то адразу ўбачым дзіру ў заканадаўстве, якое папросту не прадугледжвае аніякай адказнасці за руйнаванне помнікаў, што нібы пад аховаю дзяржавы.

Грашовы інтарэс забудоўнікаў – сяброў Аляксандра Лукашэнкі – перамагае ўсе высілкі грамадскасці абараніць архітэктурную спадчыну. Па ўсёй краіне сумны лёс шэдэўраў дойлідства ёсць наступствам ваяўнічага дзікунства мясцовых уладаў, якія наўмысна руйнуюць нават даволі спраўныя будынкі, каб пасля перадаць за астаткавы кошт прыватніку, які ўжо не будзе ў стане нешта з гэтым зрабіць. Але і адказнасць – нават тэарэтычная – з мясцовых уладаў здымаецца.

Гэтыя мясцовыя гаспадары сыдуць, але беларускі народ застанецца без уласнае памяці, што захоўваюць архітэктурныя шэдэўры, пакінутыя нашымі продкамі.

Каментары