Кожны з нас Беларус без рук і ног гадуе 4-ых дзяцей, адкрыў бізнес, займаецца плаваннем


Аляксей Талай мае цудоўную сям’ю, свой бізнес і рыхтуецца да Паралімпіяды.

У ток-шоу «Кожны з нас» самы вядомы беларус без рук і ног шчыра расказаў пра тое, як некалі ўпаў духам з-за невыноснага жыцця ў Менску і абыякавасці чыноўнікаў і з’ехаў жыць у Оршу. Але нядаўна ён вярнуўся ў сталіцу. Паглядзіце, навошта.

Ток-шоу «Кожны з нас» цалкам

Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечана дыскрымінацыі ў Беларусі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Героі праграмы – мужныя асобы, якія, нягледзячы на дыягназ, здолелі наладзіць сваё жыццё. Гэта самы знакаміты байкер Беларусі Уладзімір Ярац і паралімпійская чэмпіёнка Людміла Ваўчок.

Аўтары праграмы праводзяць сацыяльны эксперымент: ці лёгка чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі перасоўвацца па Менску і ці не сутыкаецца такі чалавек з дыскрымінацыяй. Для гэтага журналіст сядае на інвалідны вазок і спрабуе сябе ў незвычайнай ролі.

Каментары