Гарачы каментар БАЖ: Андрусь Козел мог здымаць на выбарчым участку


Здымаць на відэа працэс падліку галасоў на выбарчым участку законам не забаронена.

Звернем увагу суддзі Ігара Касцяна, які аштрафаваў сёння нашага калегу Андруся Козела, а таксама старшыні выбарчай камісіі выбарчага ўчастку №27 у Менску і яе намесніцы Таццяны Новікавай, якія патрабавалі спыніць відэаздымку, не маючы на тое законнага абгрунтавання. Ну і міліцыянта Уладзіслава Бушынскага, які збіў Андруся, а ў судзе прызнаўся, што не ведае заканадаўства – для ўсіх гэтых людзей, якія парушылі заканадаўства і правы Андруся Козела паўторым: здымаць на відэа працэс падліку галасоў на выбарчым участку законам не забаронена.

У «Гарачым каментары» – прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, які пацвердзіў, што Андрусь Козел мог здымаць на выбарчым участку, бо забароны на гэта няма.

Больш – у відэа вышэй.

Фотаздымак са старонкі ў «Фэйсбуку» Барыса Гарэцкага

Глядзі таксама
Каментары