«Баяцца трэба не «Захаду–2017», а спантанных вучэнняў Расеі»


Еўрапейскі кантынент зазнае сёння неабгрунтаваную мілітарызацыю, а ў гонку ўзбраенняў і ваенныя рыхтаванні ўцягваюцца нават нейтральныя дзяржавы.

І хоць аўтар гэтых словаў, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, у часе выступу на VI Маскоўскай міжнароднай канферэнцыі пра бяспеку гаварыў найперш пра павелічэнне еўрапейскімі сябрамі блоку NATO выдаткаў на свае абаронныя патрэбы, даслоўна ўсе суседзі Беларусі, акрамя Расеі, гавораць пра пагрозы, якія дасылаюцца рэгіёну з тэрыторыі нашае краіны. Занепакоенасць беларуска-расейскімі вучэннямі «Захад – 2017», што адбудуцца 14–20 верасня сёлета, выказалі і Літва, і Польшча, і Украіна.

Якіх крокаў Расеі насамрэч варта асцерагацца і як Захад у гэтым кантэксце ўспрымае Беларусь, абмяркоўваюць ваенны аглядальнік буйнога латвійскага інтэрнэт-парталу «Delfi» Вайдас Сальджунас і журналіст беларускага выдання «Новы час» Алесь Кіркевіч.