Бацька некалькі гадоў змагаецца за сваіх дзяцей


Бацька радаваўся нядоўга

Нашая праграма распавядала сумную гісторыю сям’і Шымановіч. У 2013 годзе Дзмітрый Шымановіч развёўся з жонкаю. Суд задаволіў жаданне старэйшае дачкі жыць з татам. А вось сына пастанавілі пакінуць з маці. Некалькі гадоў былыя сужэнцы дзялілі ў судзе сваіх дзяцей. І нарэшце сына і дачку пакінулі з бацькам. Аднак радасць была нядоўгаю – Вярхоўны суд наклаў пратэст на ўсе папярэднія пастановы судоў.

Прадзюсар з Менску са сваіх праектаў зрабіў «фінансавую піраміду»

Індывідуальны прадпрымальнік з Менску выступаў як прадзюсар рэаліці-шоу для беларускага тэлебачання. Як кажуць пацярпелыя ад ягоных дзеянняў людзі, гэтую справу ён ператварыў у фінансавую піраміду.
У праекты «Карабель» і «Самалёт» набралі больш за 120 чалавек. Паводле падлікаў удзельнікаў, сабраная ім сума перавышае 100 тысяч еўраў. Аднак здымаць праграмы гэтак і не пачалі. Цяпер людзі намагаюцца вярнуць свае грошы.

Праваабаронца распавядае пра правы зняволеных

Сёння ў Беларусі амаль 9,5 млн насельніцтва, з іх – больш за 30 тыс. зняволеных. Тое, што чалавек зняволены, – не значыць, што ён пазбаўлены ўсіх сваіх правоў. Нават у вязніцах асоба мусіць імі карыстацца – толькі гэтак там можна захаваць чалавечую годнасць. Пра правы грамадзянаў за кратамі – у рубрыцы «Ведай свае правы!».

Мінакі разважаюць пра кошт асабістае свабоды

Гучныя затрыманні вядомых і ўплывовых асобаў у Беларусі паказваюць, што за кратамі можа апынуцца кожны.
Хтосьці кампенсуе суму нанесенае шкоды і выходзіць, а хтосьці працягвае сядзець. Карэспандэнты «Маю права» запыталіся ў мінакоў пра кошт асабістае свабоды.

Суд зрабіў з менчука бесхацінца

Праз неразвязанае кватэрнае пытанне не толькі разбіваюцца сем’і, але і ломяцца людскія лёсы. Мянчук звярнуўся ў суд, каб былога сваяка, зарэгістраванага ў кватэры, пазбавілі права карыстацца жылым памяшканнем. Суддзя не стаў разбірацца ў сямейных хітраспляценнях – і кароткі ды фармальны суд задаволіў позву. Цяпер адзін з удзельнікаў канфлікту можа спакойна прыватызаваць кватэру, а другі стаў бесхацінцам.