Навошта паўстаў Камітэт бацькоў добраахвотнікаў – беларускіх хлопцаў, што ваююць на Данбасе на баку Украіны?
Адзін з каардынатараў Камітэту, бацька добраахвотніка Яна Мельнікава Віктар Мельнікаў кажа, што сярод мэтаў – абараніць бацькоў, якія зазнаюць ціск, і дамагчыся, каб іхныя сыны маглі вярнуцца ў Беларусі, не баючыся крымінальнага пераследу паводле нядаўніх паправак у заканадаўства.
«Мы хочам, каб нашы дзеці мелі магчымасць вярнуцца дахаты, нараджаць нам унукаў. Рана ці позна гэтая вайна ж скончыцца – і скончыцца нашай перамогай», – перакананы Віктар Мельнікаў.