«Басовішча-2017» as it is


Гэта ўжо 27 выданняў беларускай музычнай гісторыі, бо, хоць гэтая імпрэза праходзіць на польскім Падляшшы, на лясной паляне каля мясцовасці Гарадок, бяруць удзел у ёй у асноўным беларускія гурты.

Дзякуючы гэтаму шмат якія з іх сталі зоркамі музычнай сцэны на айчыне. Дапамагае ў гэтым конкурс маладых гуртоў, сёлетнім пераможцам якога стаў калектыў «Teleport». Публіку «Басовішча» складаюць у асноўным беларускія і польскія жыхары Беласточчыны. Важнаю падзеяй лічаць фестываль таксама яго наведнікі з Беларусі. З самага пачатку імпрэзу ладзяць студэнты – прадстаўнікі беларускай меншасці ў Польшчы. Некаторыя з цяперашніх арганізатараў – гэта ўжо дзеці тых, хто прыдумаў Басовішча і ладзіў першыя выданні.