Баланчук: Выклікае абурэнне, як улады павялі сябе ў Маладзечне


Праваабаронца Беларускага Хельсінскага Камітэту з Маладзечна Эдвард Баланчук ацаніў сённяшнюю акцыю пратэсту.

Ацэнка ў Эдварда Баланчука неадназначная:

«З аднаго боку адбылося тое, што планавалася. Паводле падлікаў назіральнікаў БХК, якія ішлі з лічыльнікам па вуліцы Прытыцкага, было 700 асобаў, але шмат людзей яшчэ заставаліся альбо ішлі ў канцы калоны. То бок што тычацца масавасці, то яна была. А тое, што ўлады сябе так павялі, не зусім для мяне зразумела, крыху выклікае абурэнне».

Затрыманні апазіцыйных лідараў у Маладзечне, у тым ліку Анатоля Лябедзькі, стала дэманстрацыяй учорашніх заяваў Лукашэнкі, мяркуе Эдвард Баланчук:

«Учора было шмат нагаворана [кіраўніком краіны], а гэта ўсё вылецела і, як той казаў, не прыпыніш. Прыехалі з Менску Лябедзька, Губарэвіч і гэтак далей, быццам бы не маладзечанцы. І ён [Лукашэнка] хоча паказаць, маўляў, не лезьце па гэтых рэгіёнах, таму што я цяпер буду з вамі вось так паступаць і вось так буду брутальна затрымліваць, бо вы ездзіце баламуціце. Мне так падаецца. Таму што гэта было нагаворана, і гэта трэба было неяк прадэманстраваць».

Больш – у відэа вышэй.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu