Багдан Сакалоў: Беларуская моладзь салідарная ў жаданні з’ехаць


24 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі. З гэтай нагоды мы запрасілі ў студыю Багдана Сакалова з «Моладзі БНФ».

«Моладзь з’язджае з Беларусі перадусім за магчымасцямі. Палова маіх сяброў ужо за мяжой. А многія хацелі б, але пакуль не ведаюць як з’ехаць. І маленькі адсотак тых, у каго яшчэ маецца надзея», – кажа студэнт.

Апалітычнасць маладых беларусаў ён тлумачыць тым, што яны перакананыя, што ад іх нічога не залежыць, і не бачаць сілы, за якой можна пайсці. Разам з тым у параўнанні са старэйшымі пакаленнямі ў сучасных беларускай моладзі нашмат меней саветызму і ментальнай залежнасці ад Расеі, мяркуе Сакалоў.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».