Бачылі лыжку даўжынёю 23 метры? Яе выразаў беларус


Звычайнае бервяно ў руках майстра можа стаць выдатнай драўлянай скульптурай. Яўген Восіпаў разбяр-самавук, але нягледзячы на гэта ён дасягнуў высокага ўзроўню майстэрства.

Яўген зрабіўся сапраўдным народным майстрам драўлянай лыжкі, стварыўшы самую вялікую лыжку ў свеце. Дзякуючы працы Восіпава ў Бярозе быў адкрыты першы і адзіны ў Беларусі музей драўлянай лыжкі. Гэтыя прылады даўно ўжо сталі сапраўдным брэндам для Бярэзінскага раёна.