«:B:N:» рушыць наперад у «Belsat Music Live»


Правераныя гадамі гіты, прэм’ера песні з будучага альбому, экспромты ды нечаканы нават для саміх музыкаў дуэт. Госці новага, 25-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» «:B:N:» – ці не адзіныя з беларускамоўнай плыні рок-гуртоў, утвораных на мяжы стагоддзяў, якія не толькі дажылі да нашых дзён, але і здольныя сабраць на свой канцэрт поўную залу. Алесь Лютыч адкажа на закіды пра творчы застой, узгадае сваю першую песню, зграную на гітары, ды пагуляе з вядоўцай Мірай Шульц у асацыяцыі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Вяртанне» (словы Сяргея Машковіча, музыка гурта «:B:N:») – 3.23
  • «Дажджамі» (словы Сяргея Машковіча, музыка гурта «:B:N:») – 3.58
  • «Бяжы за мной» (словы Сяргея Машковіча, музыка гурта «:B:N:») – 3.50
  • «Табе ўсё мала» (словы Сяргея Машковіча, музыка гурта «:B:N:») – 4.16
  • «Загінулым паэтам» (словы Лявона Вольскага і Сяргея Машковіча, музыка гурта «:B:N:») – 3.52

:B:N: feat. Дзіяна Громава – «Дажджамі»