Авіякампанія пашкодзіла багаж, а кампенсацыю давялося выбіваць праз суд


Беларуская авіякампанія, рэйсам якой з Менску ў Калінінград ляцеў Вадзім Мазго, не захацела выплочваць кампенсацыю за сапсаваны падчас пералёту чамадан пасажыра.

Больш за год Вадзіму прыйшлося хадзіць па судах, каб вывесці перавозніка на чыстую ваду, бо чамадан Вадзім пакінуў у Калінінградзе, а кампанія патрабавала яго прад’явіць у беларускае прадстаўніцтва.

Звычайна авіякампаніі без праблем і ў самы кароткі тэрмін кампенсуюць пасажырам іх страты ў выпадку, калі багаж быў пашкоджаны ці страчаны. Але, каб такую кампенсацыю атрымаць, трэба ведаць алгарытм дзеянняў і асноўныя правілы страхоўкі і дэкларавання каштоўных рэчаў.

Глядзіце праграму «Асабісты капітал»:

Фота Becky Lai / Flickr