Кожны з нас Аўтэнтычны аўтамабіль Я. Коласа гніе ў гаражы, а музейнікі набываюць кітайскія мадэлькі


Праграме «Кожны з нас» сталі вядомыя сенсацыйныя факты пра тое, што аўтамабіль «Пабеда» легендарнага беларускага літаратара Якуба Коласа гніе ў гаражы ў спальным раёне Менску. У той жа час замест арыгінальнага экспаната музей імя класіка закупіў пластыкавыя мадэлькі з Кітая.

У студыі праграмы ўнукі Якуба Коласа, якія расказваюць, як іх нядаўна выгналі з гаспадарчых пабудоваў, якія для іх жа будаваў знакаміты дзед. У той жа час дырэктарка музею імя Якуба Коласа скандальна выказваецца, што сваякі хочуць нажыцца на імені легендарнага прашчура.

Яшчэ адзін прыклад дзіўнага стаўлення клеркаў да спадчыны легендарных беларусаў: фэйкавыя рэчы ў доме-музеі Васіля Быкава.

Уласна дом – гэта навабуд. У той жа час музейнікі адмовіліся прымаць у фонды арыгінальнае крэсла, якое насамрэч стаяла ў доме Быкавых шмат гадоў.

У студыі прысутнічае Валянціна Барадуліна, спявак Юзары, літаратар Уладзімір Арлоў, біёграф класікаў беларускай літаратуры Сяргей Шапран. Эксперты раскладаюць па паліцах тое, як музейнікам выправіць зробленыя памылкі і не дапусціць новых.

Глядзіце ўвесь выпуск праграмы:

Каментары