Аўтару хіта «Я из деревни» не даюць весці бізнес. Ён пойдзе працаваць звычайным барменам


Нашыя героі – Андрэй Павук і Алена Луцковіч ужо і не спадзяюцца на дзяржаву.

«Шукаем працаўнікоў. Апазіцыянераў і «майданутых» просім не хвалявацца», – такі тэкст абʼявы маглі б напісаць прадстаўнікі мясцовых прадпрыемстваў. І былі б шчырыя з тымі, хто шукае працу ў пасёлку Акцябрскім Гомельскай вобласці.

«Унылая сказка от унылого БТ! Вчерашний борщ стабильности скис на его плите», – спявае Андрэй Павук. Пра тое, як жывецца ў правінцыі тым, хто не жадае падпарадкоўвацца чыноўнікам, глядзіце ў відэасюжэце з праграмы «Людскія справы».

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзець поўнае выданне «Людскіх справаў», прысвечанае пратэстам «дармаедаў»: