Гарачы каментар Аўтарка шоу «Я не буду гэта есці!»: Нашыя вядоўцы – адны з найлепшых кухараў Беларусі


Вядоўца «Белсату» и аўтарка ідэі тэрапеўтычнага кулінарнага шоу Аліна Коўшык распавяла пра разынку новай праграмы.

Прэм’ера шоу «Я не буду гэта ёсць!» – ужо ў нядзелю, 25 лютага, а 20:30 па менскім часе. Аўтарка праграмы Аліна Коўшык наведала студыю «Гарачага каментара» на «Белсаце». Вось што яна распавяла:

«Я б вельмі заахвочвала ўсіх нашых гледачоў не засяроджвацца толькі на пытанні мовы («Я не буду гэта есці!» Будзе выходзіць па-расейску, за што падвяргаецца крытыцы беларускамоўнай аўдыторыі), а ўсё ж такі паглядзець праграму. Нашыя брытанскія партнёры звярнуліся да нас з прапановай зрабіць забаўляльную праграму, але ўмова была, каб паспрабаваць пашырыць нашую аўдыторыю.

Меўся быць вельмі сучасны тэлевізійны праект без штучных студый, без таго, што сядзяць і вельмі доўга размаўляюць. Меліся быць сапраўдныя кухары, сапраўдныя зоркі. І мы вырашылі паспрабаваць выйсці на іншую аўдыторыю.

Аліна Коўшык на здымках праграмы «Я не буду гэта есці!». Фота Алены Судзьінай

На «Белсаце» будзе ісці яшчэ адна версія гэтай праграмы, з беларускай агучкай, то бок мы будзем імкнуцца захаваць беларускую мову, як толькі можна. Але ўмовы нашай супрацы з брытанскімі партнёрамі былі такія, што мы паспрабуем зрабіць па-расейску. Паглядзім, ці спадабаецца нашым гледачам.

Глядзіце таксама >>> Аўтарка тэлешоу «Я не буду гэта есці!»: дзіцём я стаяла ў чэргах па хлеб і малако

Гатаванне – гэта маё вялікае захапленне, маё хобі. У мяне шмат пытаюцца, чаму ты не вядзеш гэтую праграму. А я кажу, што ёсць рэчы, якія я раблю ад сэрца, ёсць хобі, якія захоўваю толькі для сябе. Я працую за кадрам, я аўтарка ідэі, я пішу сцэнар.

Вядоўцы нашай праграмы – два шыкоўныя кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі, я думаю, адныя з найлепшых шэф-повараў Беларусі».

Калі вы любіце гатаваць, сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» и в Instagram.

НМ, ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары