Як беларусы ўпадаюць у самацэнзуру?


Доктар гістарычных навук, прафесар БДУ Аляксандр Гужалоўскі з дапамогай краўдфандынгу сабраў грошы на другі том даследавання пра цэнзуру ў БССР «Чырвоны аловак». Па словах гісторыка, машына цэнзуры мела аж пяць узроўняў пачынаючы ад самацэнзуры.

Цэнзурнае мысленне з інтуітыўным адчуваннем ідэалагічнай правільнасці – і ў жыхароў незалежнай Беларусі. «Праблемы са свабодай слова ідуць з савецкага часу. Але крытычная маса нашага грамадства задаволеная ўзроўнем свабоды слова», – лічыць Гужалоўскі.

Хто мог зрабіць карʼеру цэнзара ў савецкай Беларусі? Як фактычна была перапісаная цэнзурай «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча? Што сабой уяўляюць пяць ярусаў цэнзурнай машыны? Падрабязней – у «Размове дня» Уладзіміра Мацкевіча.