Асэнсаваць сябе: метафізічныя вандроўка па Ушаччыне


Як пазнаць сябе праз беларускую літаратуру.

25 і 26 чэрвеня Літаратурны музей Пятруся Броўкі ды БАЖ зладзілі літаратурную вандроўку па Ушаччыне для журналістаў і прыхільнікаў літаратурнай спадчыны Беларусі. Імпрэза была прысвечаная творчасці трох знакамітых выхадцаў з гэтых мясцінаў.

«Год таму, калі мы святкавалі 110-годдзе Пятруся Броўкі, мы вырашылі, што трэба аддаць даніну Ушаччыне, паколькі тут нарадзіўся не толькі Пятрусь Броўка, але таксама Васіль Быкаў, Еўдакія Лось, Рыгор Барадулін. І на 111-годдзе, якое мы палічылі таксама юбілеем, мы зрабілі праект «1. 1. 1. Быкаў, Броўка, Барадулін», – кажа Наталля Мізон, загадчыца музею Пятруся Броўкі.

На выставах, канцэртах, спектаклях і экскурсіях удзельнікі маглі пабачыць, як працаўнікі музеяў зберагаюць памяць пра нашых класікаў, а таксама зразумець сваю журналісцкую і проста чалавечую мікраскапапічнасць у параўнанні з маштабамі фігураў літаратурных волатаў.

«Мы разумеем, што ёсць сімвалы эпохі, якія назаўсёды застануцца ў гісторыі. Гэта мы прыйшлі і сышлі, а яны [Быкаў, Броўка, Барадулін] застаюцца, і на гэтых імёнах выхоўваюцца пакаленні», – Вольга Гулева, супрацоўніца Музею гісторыі беларускай літаратуры.

Пра тое, як маленькаму чалавеку можна было з’ездзіць ува Ушачы і пачаць духоўна расці – наш матэрыял.