Артысткі, якія набралі мільёны праглядаў на YouTube, працуюць у вясковым клубе


Напярэдадні Новага года праграма «Вяскоўцы» завітала да аматараў спеваў і жартаў – творчага дуэту з Дабраслаўкі пад Пінскам. Відэаролікі з выступамі дабраслаўскіх артыстак, якія працуюць у Сельскім доме культуру, набралі разам на «YouTube» ўжо некалькі мільёнаў праглядаў.

«Дабраслаўскія запальнічкі» распавялі гісторыю, як іх відэа першы раз трапіла ў сеціве, а таксама пагулялі ў «Зайчыка», пры дапамозе сябровак выканалі свае гіты, прысвяціўшы адну з песень роднаму селішчу і праграме «Вяскоўцы». Вядоўца Віктар Шукеловіч паспрабаваў уліцца ў калектыў, развучыў песні ды забавы і нават прыдумаў новыя прыпеўкі. Вядома ж, не абышлося без святочнага стала і віншаванняў.

Пазітыўная сяброўская атмасфера, вясёлыя жарты, спевы ды забавы перад Новым годам – у прэм’ерным выданні праграмы «Вяскоўцы».