Арцём Шрайбман: «Дармаедаўскія» пратэстоўцы далёкія і ад «русского мира», і ад «забранзавелых» лідараў апазіцыі


Ці можа Расея скарыстаць у сваіх агрэсіўных мэтах бягучыя сацыяльныя пратэсты ў Беларусі, якія справакаваў прэзідэнцкі дэкрэт аб «дармаедах»?

Палітычны аглядальнік Tut.by Арцём Шрайбман лічыць, што ў нас «няма сацыяльнай базы для пратэстаў, якія можа ўзначаліць «русский мир».

На ягоную думку, Беларусь, натуральна, уразлівая што да пагрозаў акупацыі, але цяпер яны перабольшваюцца.

«Уладзімір Пуцін жыве сення паміж Пальмірай, Аўдзееўкай і Трампам», – кажа Шрайбман.

Афіцыйны ж Менск, на яго думку, акурат незадаволены, што Масква надае мала ўвагі, Пуцін на дапамогу насуперак шматгадовай практыцы не прыходзіць, хаця Лукашэнка спрабуе да яго дагрукацца. Праблемамі з Беларуссю займаюцца Дварковіч, Мядзведзеў і Данкверт, якім абыякавая інтэграцыйная рыторыка – яны выстаўляюць рахункі.

Пра гэта, а таксама пра тое, што будзе з дэкрэтам №3 і чаму хваля пратэстаў пойдзе на спад, а не вырасце з натоўпу ў нейкае кансалідаванае дзеянне – у перадачы «Размова Мацкевіча».