Арцемій Троіцкі: Буду заўзець за Беларусь


Расейскі музычны крытык лічыць, што спяваць па-беларуску на конкурсе пераважна англамоўных песень – смелы крок.

«Прадстаўнікі Беларусі выступілі годна, – заявіў у эфіры «Белсату» Арцемій Троіцкі. – Хлопцы вельмі вясёлыя, прыгожыя і чароўныя, песня дынамічная і вельмі шчырая, як мне падалося. Галоўная вартасць песні NAVI – тое, што яна на беларускай мове».

Пра палітызаванасць Еўрабачання і смеласць беларускага дуэта Сяргей Падсасонны гаворыць з Арцеміем Троіцкім у «Гарачым каментары».