Артэфакты роду Радзівілаў з Літвы прывезлі ў Менск


Каваныя вырабы і арыгіналы кніг, якімі карысталіся Радзівілы, паказалі ў Нацыянальным гістарычным музеі. Некаторыя з артэфактаў магнацкага роду ў Менску ўпершыню. Большасць экспанатаў з трох краязнаўчых музеяў Літвы.З Літвы прыехаў і галоўны экспанат – берасцейская Біблія 1563 года, зробленая на замову Мікалая Радзівіла Чорнага. Рарытэт захаваўся цудам: калі Мікалай Радзівіл памёр, ягоны сын Мікалай Радзівіл Сіротка, што перайшоў у каталіцтва, знішчаў наклАды. Каб іх захаваць, людзі вырывалі тытульную старонку – каб не было відаць, што гэта Біблія. Экзэмпляраў з тытульнай старонкай – адзінкі. Аднак і на гэтай Бібліі, і, тым больш, на іншых кнігах – паметкі на палях – знак, што кнігамі актыўна карысталіся, а не захоўвалі, як у музеі.З беларускіх экспанатаў – прыватныя лісты да Багуслава Радзівіла, якія прыехалі з Трайчанскага архіву пад Слуцкам.На экспанаты з карцінаў паглядаюць самыя Радзівілы – экспазіцыя праходзіць у зале з партрэтамі 16-га – 18-га стагоддзяў.Іншыя тэмы: у Менску пачаўся міжнародны фестываль „Вершы на асфальце”. На Берлінале прайшла прэм’ера новай стужкі братоў Коўэнаў з Джорджам Клуні ў галоўнай ролі.Настасся Храловіч, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Каментары