Аршанская бітва. Падвойная перамога


Маскоўская навала заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі.  Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны. На прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзена. Але тут падаспела Аршанскай перамога. Яна абудзіла надзею ў літвінаў і жах сярод маскоўцаў.

Чаму праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі не хацеў прымірыцца з аднаверцамі маскавітамі? Як ён выкарыстаў дасягненні вайсковай тэхнікі ў 1514 г. у разгроме большага маскоўскага войска? Чаму маскоўцы дазволілі войску ВКЛ пераправіцца на правы бераг Дняпра і заняць выгодную пазіцыю? Ці  дастаткова цяжкой капійнай кавалерыі каб перамагчы лёгкую стралковую конніцу? Як нашыя продкі выкарысталі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пасля бітвы? У чым актуальнасць аршанскай перамогі?

Пра адрозненні ва ўзбраенні і ў тактыцы літоўскага і маскоўскага войскаў прафесару Аляксандру Краўцэвічу распавядае Юры Бохан, прафесар, доктар гістарычных навук, даследчык вайсковайс справы Вялікага Княства Літоўскага.